Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Коўтун Валянціна Міхайлаўна

У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Валянціна Міхайлаўна Коўтун (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.